Вы тут

Якiх жанчын выбiраюць сучасныя мужчыны? 3 галоўныя якасцi


Абсалютна кожны мужчына зверне ўвагу на прыгожую жанчыну. Навукоўцамі даказана: мужчыны — візуалы, яны надаюць вялікае значэнне вонкавым дадзеным. Менавіта знешняя прывабнасць становіцца вырашальнай на першым этапе зносінаў. Як самца, мужчыну цягне да прыгожай самкі, і ён гатовы дужацца за ўладанне ёю. Бо на падсвядомым узроўні мужчына адчувае, што прыгожая жанчына дасць яму прыгожае патомства. Але пры гэтым паняцце прыгажосці ва ўсіх рознае. Факт: прыгажосць прыцягвае! Але не з`яўляецца гарантыяй доўгіх і шчаслівых адносінаў. Ёсць дзве жаночыя якасці, якія шукаюць у жанчынах усе мужчыны. Калі вы будзеце ведаць пра іх, вы зможаце пабудаваць шчаслівыя і моцныя адносіны.


Галоўнае для жанчыны ў шлюбе — быць каханай, але для мужчыны галоўнае — бачыць у вачах жонкі захапленне ім. 

Мужчынам неабходна пахвала і захапленне. Прызнанне перамог каханым чалавекам натхняе на новыя дасягненні. Мужчыну проста неабходна захапленне жанчыны, якая знаходзіцца побач з ім. Ён павінен адчуваць сваю ўнікальнасць і непаўторнасць для яе. І жанчыне важна ўмець падарыць свайму выбранніку гэтае адчуванне. Звычайнае «малайчына» для яго нічога не значыць. Замяніце агульныя фразы на канкрэтныя: «Ты такі мэтанакіраваны, паставіў мэту, прыклаў намаганні і дабіўся жаданага». Ацэньвайце канкрэтныя якасці і ўчынкі, яны стануць сігналам, што ён усё робіць правільна. Дэманструйце партнёру сваё захапленне і павагу, і ён адплоціць вам ўдвая.

Гэтыя фразы мужчыны жадаюць чуць часцей ад сваіх жанчын.

  • «Я ў цябе веру». ...
  • «Ты выглядаеш так прывабна». ...
  • «Ты такі cэксуальны». ...
  • «Ты не такі, як іншыя». ...
  • «Мне падабаецца, калі ты мяне абдымаеш». ...
  • «Мне добра побач з табой». ...
  • «Павесяліліся з сябрамі». ...
  • «Я табе давяраю»...
  • «Мне з табой так спакойна»

Калі жаноцкасць задушана, мужчына схільны праяўляць непавагу. Так ён падказвае, што трэба звярнуць увагу на сябе, заняцца сваім жыццём.

Пры недахопе жаночай энергіі прыцягваюцца праблемныя мужчыны, якія адлюстроўваюць слабыя бакі жанчыны.

Жаноцкасць. Кожны мужчына хоча бачыць прывабную пачуццёвую жанчыну, з палаючымі вачыма і моцнай энергетыкай. Гэтак жа, як жанчын прыцягвае мужнасць, мужчын вабіць жаноцкасць. Да гэтага ж паняцця адносяцца ласкавасць, пяшчота, дабрыня. Ласкавасць праяўляецца праз прыемныя словы, падтрымку. Мужчыны адчуваюць, што ў зносінах з такой жанчынай яны будуць каханыя, і прыняты такімі, якія ёсць. Мужчыны закохваюцца не ў саму жанчыну, а ў свой стан побач з ёй. Для таго, каб прыцягнуць дастойнага партнёра, дзяўчына павінна быць напоўнена жаночай энергіяй. Чым больш у жанчыне энергіі, тым мацней яна адчувае задавальненне ад жыцця і тым больш клопату яна атрымлівае ад партнёра. Таму так важна займацца сабою і развіваць свае таленты. Партнёр павінен бачыць, што ваша жыццё яркае, цікавае і без яго. У гэтым выпадку ён не адчувае адказнасці за ваш настрой і стан. 

Мужчыны ў захапленні ад жанчын, якія ўмеюць атрымліваць асалоду ад сябе і свайго жыцця. Жанчына проста павінна быць напоўнена каханнем, пяшчотай і спакоем. Менавіта таму ёй трэба займацца тым, што яе натхняе. Мужчыны цягнуцца да энергічных дзяўчат, яны сілкуюцца жаночай энергіяй. 

Вера ў мужчыну. Падтрымка жанчыны — адна з галоўных патрэб мужчыны. Вы павінны верыць у партнёра на 100%, нават калі ён сам часам сумняваецца. У кожнага ў жыцці здараюцца ўзлёты і падзенні. Цяжкі перыяд — заўсёды праверка вашых пачуццяў і шчырых намераў. І своечасова сказаныя правільныя словы ўмацуюць адносіны і зробяць вас яшчэ бліжэй. Гэтыя фразы падтрымкi жыццёва неабходна чуць усім мужчынам: «Я разумею, як табе зараз няпроста, але я ведаю, што ты справішся. «Я ўпэўнена, у цябе ўсё атрымаецца», "Ты абавязкова знойдзеш рашэнне. Ён жадае ведаць, што вы давяраеце яму, бачыце ў ім героя, разумееце, што ён самы лепшы! Няхай не сумняваецца, што вы падтрымаеце і не асудзіце, якое б рашэнне ён не прыняў. І нарэшце, адмоўцеся ад крытыкі і парад. Павольна, але дакладна яны разбураюць нават самыя моцныя адносіны.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels. com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».