Вы тут

Нацбанк распавёў, што спрыяла падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у 2022 годзе


На пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка першы намеснік старшыні праўлення Сяргей Калечыц распавёў, што спрыяла падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у 2022 годзе, паведамляе БелТА.


«Шмат у чым падтрыманню стабільнасці валютнага рынку ў 2022 годзе спрыялі добрыя тэндэнцыі ў знешнім гандлі. У выніку фарміравання рэкорднага станоўчага сальда знешняга гандлю прадпрыемствы за 2022 год атрымалі $2,7 млрд чыстай выручкі. Збалансаваная сітуацыя на валютным рынку дазволіла не дапусціць звышпланавага зніжэння золатавалютных рэзерваў. Больш за тое, паводле папярэдніх звестак, на 1 студзеня 2023 года міжнародныя рэзервовыя актывы склалі $7,9 млрд (2,2 месяца імпарту) пры мэтавым паказчыку на канец 2022 года ў межах не ніжэй за $7 млрд. За 2022 год золатавалютныя рэзервы знізіліся на $0,5 млрд», — распавёў Сяргей Калечыц.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў спрыялі купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку, паступленне замежнай валюты на карысць Міністэрства фінансаў, а таксама перанос тэрмінаў пагашэння знешняга доўгу перад РФ. Акрамя таго, частка знешніх дзяржаўных абавязацельстваў была выканана ў беларускіх рублях з прычыны фактычнай забароны заходнім банкам ажыццяўляць фінансавыя аперацыі з урадам Беларусі.

Праца па падтрыманні міжнародных рэзервовых актываў працягнецца і ў 2023 годзе. «З улікам маючых адбыцца выплат па знешніх пазыковых абавязацельствах у асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2023 год устаноўлены ўзровень міжнародных рэзервовых актываў на канец бягучага года — не менш як $6 млрд», — адзначыў Сяргей Калечыц.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».