Вы тут

Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава выйграла серабро міжнароднага турніру на Алтаі


У Рэспубліцы Алтай стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па гарналыжным спорце «Кубак курорта «Манжэрок», паведамляе БелТА.


Удзел у турніры прымаюць прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Казахстана, Ірана, Аргенціны і Сербіі. У стартавы дзень Кубка былі разыграны ўзнагароды ў слаламе, па выніках спаборніцтваў у дзяўчат на п’едэстал паднялася наймацнейшая гарналыжніца нашай краіны Марыя Шканава. Беларуска паказала лепшы час на другой трасе, але з-за паўсекунднага адставання ад лідара ў першай спробе да перамогі Шканавай па суме двух заездаў не хапіла ўсяго 0,06 хв. Уладальніцай золата стала расіянка Віталіна Гірына.

Заўтра ў Манжэроцы адбудуцца спаборніцтвы ў гіганцкім слаламе ў мужчын і жанчын. З 29 па 31 студзеня ў гэтым жа месцы пройдзе чарговы этап Кубка Расіі па гарналыжным спорце.

Фота: НАК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.