Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з  Днём беларускай навукі


Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі.


Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём беларускай навукі.

Навука — падмурак дзяржаўнасці. У авангардзе развіцця цывілізацый, краін і народаў заўсёды стаялі людзі незвычайнага розуму, высокага інтэлекту і надзвычайнай працавітасці.

Быць сапраўдным навукоўцам — значыць глядзець за гарызонт, адкрываючы людзям новыя перспектывы і магчымасці, ствараючы навуковыя школы, перадаючы вопыт і веды сваім шматлікім вучням і паслядоўнікам.

У Год міру і стварэння на навуку ўскладаецца вялізная адказнасць. І прамысловасці, і сельскай гаспадарцы, і сацыяльнай сферы патрэбны прарыўныя інавацыйныя ідэі і распрацоўкі. Дзяржава, якая стварыла айчынным вучоным дастойныя ўмовы для даследчай і практычнай работы, мае права разлічваць на выключную адданасць нацыянальным інтарэсам.

Перакананы, што, служачы вялікай мэце — стварэнню ў імя міру, вы зробіце свой важкі ўнёсак ва ўмацаванне гуманітарнай бяспекі і забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту нашай краіны.

Доўгіх вам творчых гадоў, моцнага здароўя, новых навуковых здзяйсненняў у імя будучыні роднай Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Усё пра біяметрычныя дакументы. Лічбавыя зносіны з дзяржавай праз ІD-карткі

Усё пра біяметрычныя дакументы. Лічбавыя зносіны з дзяржавай праз ІD-карткі

Крыху больш чым 2 % беларусаў ужо маюць біяметрычныя дакументы.

Грамадства

Першы шашлык новай вясны. Колькі ён зараз каштуе?

Першы шашлык новай вясны. Колькі ён зараз каштуе?

Адна з галоўных прыкмет, што вясна прыйшла, — змешаны з першымі водарамі акрыялай прыроды апетытны дымок.

Грамадства

Вясновы парадак, аздоблены памяццю. На Гомельшчыне сёлета асаблівая ўвага да гарадскога пасёлка Азарычы

Вясновы парадак, аздоблены памяццю. На Гомельшчыне сёлета асаблівая ўвага да гарадскога пасёлка Азарычы

Літаральна днямі ў населеным пункце пачнецца маштабная работа чарговага народнага патрыятычнага праекта.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.