Вы тут

У правінцыі Юньнань знойдзены астанкі дыназаўраў


За перыяд з канца 2020 года ў дзевяці раёнах правінцыі Юньнань, што на паўднёвым захадзе Кітая, былі знойдзены скамянелыя астанкі дыназаўраў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-канцылярыі правінцыйнага ўрада, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Супрацоўнікі Інстытута палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогіі Акадэміі навук Кітая пачнуць экстраныя раскопкі гэтых закамянеласцяў. Астанкі старажытных рэптылій, выяўлены ў горадзе Луфэн і паветах Удзін і Шуанбай Чусюн-Ійскай аўтаномнай акругі. Яны знаходзяцца неглыбока, іх даволі лёгка распазнаць па форме костак, адзначыў намеснік кіраўніка правінцыйнага Упраўлення прыродных рэсурсаў Чэнь Цзюнь. н заўважыў, што некаторыя закамянеласці з-за дажджу і іншых прыродных фактараў часткова паказаліся на паверхні зямлі.

Як вядома, з 1938 года на тэрыторыі Чусюн-Ійскай аўтаномнай акругі былі знойдзены астанкі звыш 410 дыназаўраў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.