Вы тут

Лукашэнка: дзейнасць СНД набывае асаблівае значэнне для рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці


Дзейнасць Садружнасці Незалежных Дзяржаў набывае асаблівае значэнне для кансалідацыі намаганняў у імя ўмацавання рэгіянальнай бяспекі. Пра гэта гаворыцца ў пасланні ў адказ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву, паведамляе БелТА.


«Паважаны Садыр Нургажоевіч, дзякую вам за пасланне і цёплыя віншаванні ў сувязі з 30-годдзем з дня падпісання Статута Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Цалкам падзяляю вашу кропку гледжання, што Садружнасць склалася як прадстаўнічае інтэграцыйнае аб’яднанне на постсавецкай прасторы, якое адыгрывае значную ролю ў развіцці дыялогу паміж дзяржавамі-удзельнікамі на аснове іх гістарычнай агульнасці. У цяперашні час дзейнасць аб’яднання набывае асаблівае значэнне для кансалідацыі намаганняў у імя ўмацавання рэгіянальнай бяспекі, міру і эканамічнай стабільнасці», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што за гады старшынства Кыргызстана сумесная работа стане важкім укладам у далейшае развіццё СНД, павышэнне дабрабыту ўсіх народаў Садружнасці.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Садыру Жапараву добрага здароўя, шчасця і поспеху ў стваральнай працы, а ўсім жыхарам Кыргызстана — росквіту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.