Вы тут

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Бабруйскім раёне


На 31-ым км аўтадарогі «Бабруйск-Мазыр» адбылося ДТЗ, у выніку якога загінулі два чалавекі, паведамілі ў МУС.


Фота: МУС.

Інцыдэнт адбыўся ўчора каля 20: 00. Паводле папярэдняй інфармацыі, 23-гадовы кіроўца Ford падчас абгону выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Peugeot.

У выніку здарэння загінулі два пасажыры Ford-56-гадовая жанчына і 35-гадовы мужчына. Кіроўца гэтага аўтамабіля і яшчэ адзін пасажыр з траўмамі былі шпіталізаваныя.

Пацярпелі таксама кіроўца і пасажыр Peugeot, іх таксама даставілі ў бальніцу.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.