Вы тут

Беларус Антон Смольскі стаў другім у пасьюце на этапе Кубка Садружнасці ў Раўбічах


У Раўбічах працягваецца пяты этап Кубка Садружнасці па біятлоне, удзел у якім прымаюць наймацнейшыя беларускія і расійскія спартсмены, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

Першымі на старт суботніх гонак пераследу выйшлі мужчыны. Другую перамогу запар і ўжо трэцюю ў Раўбічах атрымаў расіянін Эдуард Латыпаў. Ураджэнец Гродна выйшаў на дыстанцыю з 16-секунднай перавагай і здолеў захаваць яе, нават нягледзячы на тры штрафных круга. За другую пазіцыю на апошняй пятлі змагаліся Данііл Серахвостаў і Антон Смольскі. Усё вырашылася толькі ў фінішным створы, дзе на адну дзясятую секунды хутчэй быў Смольскі, які працягвае лідзіраваць у агульным заліку турніру.

У дзясятку наймацнейшых трапілі яшчэ два беларусы: Максім Варабей стаў восьмым, Мікіта Лабастаў — дзясятым, Сцяпан Данілаў і Дзмітрый Лазоўскі размясціліся ўслед за ім.

Жаночая гонка пераследу стартуе ў 14.00. Завершыцца праграма пятага этапу Кубка Садружнасці ў Раўбічах заўтра двума мас-стартамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?