Вы тут

Гарачая лінія па ўступнай кампаніі ў ВНУ запрацавала ў Мінадукацыі


Гарачую лінію па пытаннях правядзення цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) і ўступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай адукацыі арганізавалі ў Міністэрстве адукацыі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Патэлефанаваць на гарачую лінію можна да 28 красавіка 2023 г. уключна ў буднія дні з 14:00 да 18:00 па тэлефоне (8 017) 222-43-12.

Сёння, 28 студзеня, у краіне арганізаваны рэпетыцыйны ЦЭ. Чаканая колькасць удзельнікаў — 53 тыс. школьнікаў. Гэтыя вынікі экзамену не адаб’юцца на выніковых ацэнках навучэнцаў.

Дзякуючы рэпетыцыйнаму этапу, навучэнцы змогуць зразумець, на якія моманты адукацыйнай праграмы ім варта звярнуць дадатковую ўвагу. Акрамя таго, для адзінаццацікласнікаў, якія атрымалі такі вопыт, у канцы навучальнага года на ЦЭ будзе менш падстаў для хвалявання, звязаных з арганізацыйнымі момантамі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Усё пра біяметрычныя дакументы. Лічбавыя зносіны з дзяржавай праз ІD-карткі

Усё пра біяметрычныя дакументы. Лічбавыя зносіны з дзяржавай праз ІD-карткі

Крыху больш чым 2 % беларусаў ужо маюць біяметрычныя дакументы.

Грамадства

Першы шашлык новай вясны. Колькі ён зараз каштуе?

Першы шашлык новай вясны. Колькі ён зараз каштуе?

Адна з галоўных прыкмет, што вясна прыйшла, — змешаны з першымі водарамі акрыялай прыроды апетытны дымок.

Грамадства

Вясновы парадак, аздоблены памяццю. На Гомельшчыне сёлета асаблівая ўвага да гарадскога пасёлка Азарычы

Вясновы парадак, аздоблены памяццю. На Гомельшчыне сёлета асаблівая ўвага да гарадскога пасёлка Азарычы

Літаральна днямі ў населеным пункце пачнецца маштабная работа чарговага народнага патрыятычнага праекта.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.