У Лунінецкім раёне пры пажары ў жылым доме загінуў мужчына 1949 года нараджэння, перадае БелТА.
Узгаранне адбылося ўвечары 27 студзеня ў прыватным жылым доме ў вёсцы Лахва. Ратавальнікам паведамілі пра яго ў 17.53, на месца аператыўна адправіліся падраздзяленні МНС. Работнікі ведамства знайшлі ў доме цела пенсіянера — гаспадара жылля. Агонь пашкодзіў перакрыцце, падлогу, закапціў сцены і маёмасць.
Прычыны інцыдэнту і гібелі мужчыны высвятляюцца.
Прэв’ю: pixabay.com
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.