У Віцебскай вобласці ў 2023 годзе плануюць замяніць больш за 30 машын хуткай дапамогі. Аб гэтым паведаміў галоўны ўрач Віцебскага абласнога цэнтра хуткай медыцынскай дапамогі Віктар Гоманаў, перадае БелТА.
У паўночным рэгіёне плануюць правесці мадэрнізацыю службы хуткай дапамогі і практычна да 2025 года завяршыць працэс умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы службы. «Плануем і замену ўсіх машын, у якіх звыш 100% эксплуатацыі, на новыя аўтамабілі з медыцынскім абсталяваннем згодна з табелем палажанасці машын хуткай дапамогі», — сказаў галоўны ўрач.
Паводле яго слоў, у гэтым годзе ў Віцебскай вобласці маюць намер замяніць 33 аўтамабіля хуткай дапамогі. Усяго ж у парку машын службы іх знаходзіцца 140, замена ў наступным працягнецца. Віктар Гоманаў растлумачыў, што аўтапарк мае патрэбу ў абнаўленні амаль штогод, паколькі дэталі транспартнага сродку зношваюцца, адпаведна машына губляе першапачатковыя тэхнічныя характарыстыкі.
Галоўны ўрач абласнога цэнтра хуткай медыцынскай дапамогі нагадаў, што раней у студзені абнавілі аўтапарк Аршанскага міжраённага цэнтра хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі. У снежні такія машыны з’явіліся таксама ў Наваполацку і Полацку — па дзве на горад. План на 2022-2024 гады прадугледжвае набыццё 18 аўтамабіляў хуткай дапамогі. Орша, Полацк і Наваполацк да канца года атрымаюць яшчэ па два транспартных сродкі. Летась, па словах галоўнага ўрача, цалкам быў абноўлены аўтапарк для аддзяленняў у Чашніцкім, Талачынскім і Дубровенскім раёнах.
Прэв’ю: БелТА
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.