Вы тут

Баскетбалісты «Енісея» абыгралі «Астану» у Адзінай Лізе ВТБ


У рэгулярным чэмпіянаце Адзінай Лігі ВТБ стартаваў другі этап, паведамляе БелТА.


У першым матчы групы ў краснаярскі «Енісей» абыграў у казахстанскай сталіцы баскетбалістаў «Астаны» з лікам 83:67.

Хутка працягнуць сезон і баскетбалісты «Мінска». У стартавым паядынку другога этапу падапечныя Расціслава Вергуна 1 лютага згуляюць у гасцях у «Астаны», а 4 лютага прымуць на сваёй арэне «Енісей».

Акрамя гэтых каманд у групе В выступяць яшчэ тры расійскія клубы: «Самара», «Парма-Пары» (Перм) і «Аўтадор» (Саратаў). Па выніках двухкругавога турніру дзве лепшыя дружыны выйдуць у плэй-оф. Там іх чакаюць маскоўскія ЦСКА, МБА, казанскі УНІКС, піцерскі «Зеніт», «Заклад Ніжні Ноўгарад» і краснадарскі «Лакаматыў-Кубань».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.