Вы тут

Як презентавалі кнігу «Выхаванне спевака» у Міханавічах


У Доме фальклору аграгарадка Міханавічы прайшла вельмі вясёлая, дасціпная і песенна-танцавальная презентацыя кнігі кіраўніка ўзорнага ансамбля «Калыханка» Ларысы Рыжковай.


Павіншаваць аўтарку гэтага метадычнага дапаможніка прыехалі фалькларысты і музыканты ігры на народных інструментах са сталіцы, з далёкай Любані прыехаў вядомы дзеяч адраджэння і папулярызацыі старажытнай культуры Сяргей Выскварка са сваімі заўсёднымі этнамузынкантамі. Але самае запамінальнае і кранальнае для Ларысы Мікалаеўны і ўсіх прысутных была сустрэча з першым складам калектыва, які яшчэ ў пачатку дзевяностых гадоў заклаў падмурак знакамітага гурта. У выкананні першых «калыханцаў» гучалі народныя песні-шматгалоссі, якім іх навучыла клапатлівая і апантаная выхавацелька Ларыса Рыжкова. Сваё майстэрства паказалі ўдзельнікі і апошняга саставу «Калыханкі», якіх, на жаль, цяпер няшмат. У атмасферы сустрэчы-презендацыі адчувалася сапраўдная радасць за поспехі калектыва, які яго кіраўніка, і вядома, за само выданне.

У сваім дапаможніку аўтар апісала вострае светаадчуванне і досвед, як трэба развіваць здольнасці ў дзяцей з малога ўзросту, матываваць іх да песенна-гульнявой культуры, раскрывае пытанне методыкі, у аснове якой ляжыць сістэма Станістаўскага. Праца адрасуецца кіраўнікам дзіцячых фальклорных калектываў, супрацоўнікам устаноў культуры і адукацыі, а таксама ўсім, хто цікавіцца народнымі спевамі і трацыдыйнай культурай. У гэтага выдання былі рэцэнзенты — вядомыя людзі: мастацкі кіраўнік абластнога драмтэатра Валерый Анісенка і кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Алесь Замкоўскі, а навуковым рэдактарам выдання была кандыдыт мастацтвазнаўства Тамара Варфаламеева. У паліграфічным выданні, а яно нагадвае невялікі ілюстраваны фотаальбом, прыняло ўдзел «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства». Трэба заўважыць, што на старонках «Выхавання спевака» можна знайсці і назву газеты «Звязда», бо некалькі гадоў на каляндарах старэйшай газеты друкаваліся здымкі міханавіцкага дзіцячага гурта.

Мне пашанцавала здымаць «Калыханку» напрацягу амаль трыццаці гадоў — на розных фестывалях, канцэртах, ігрышчах, абрадах і гульнях — калыханцы заўсёды былі жаданымі артыстамі і гасцямі. Гэтым разам, у маленікім па плошчы доме фальклору я больш звяртаў увагу на тое, з якой цікавасцю глядзяць былыя «калыханцы» на рэтрафота ў кнізе і знаходзяць сябе, з задавальненнем пазіруюць з новай кнігай перад аб’ектывам.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?