Вы тут

Праграму «Фартэпіянная музыка» прадставяць у палацы Румянцавых і Паскевічаў


Праграму «Фартэпіянная музыка» ў выкананні народнага артыста Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі, прафесара Ігара Алоўнікава прадставяць 31 студзеня ў Гомелі ў палацы Румянцавых і Паскевічаў, інфармуе сайт Гомельскай абласной філармоніі.


У выкананні маэстра нараўне з шэдэўрамі сусветнай класічнай музыкі прагучаць творы вялікага польскага кампазітара-рамантыка Фрыдэрыка Шапэна.

«Калі Ігар Алоўнікаў займае месца за музычным інструментам, свет вакол замірае. Яго тонкае выканальніцкае майстэрства кранае за жывое — як дасведчаную публіку, так і далёкіх ад класікі слухачоў», — адзначылі ў абласной філармоніі.

Індывідуальны піяністычны стыль музыканта вызначаюць віртуозная выканальніцкая тэхніка, яркая вобразнасць музычнага мыслення, строгая архітэктоніка музычнай формы і мяккая манера інтанавання.

«Рэпертуар Ігара Алоўнікава вызначаецца выключнай жанрава-стылявой разнастайнасцю. У полі яго зроку — музыка ад ранняга Адраджэння да ўзораў ХХІ стагоддзя», — дадалі ў дзяржаўнай установе.

Пачнецца «Фартэпіянная музыка» ў 19.00.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?