У першым паўгоддзі 2023 года ў склад холдынга «МТЗ-Холдынг» увойдуць тры станкабудаўнічыя заводы, паведамілі БелТА ў прэс-службе ААТ «МТЗ».
«Прынята рашэнне аб уключэнні ў „МТЗ-Холдынг“ адкрытых акцыянерных таварыстваў „Гомельскі завод станкоў і вузлоў“, „СтанкаГомель“ і „Вістан“. На працягу першага паўгоддзя 2023-га гэтыя кампаніі ўвойдуць у склад нашага холдынга, што дазволіць вырабляць станкі канкрэтна пад нашы патрэбнасці», — гаворыцца ў паведамленні.
У прэс-службе ўдакладнілі, дзейнасць у структуры «МТЗ-Холдынга» забяспечыць прадпрыемствам пастаянную загрузку вытворчых магутнасцей, стабільную гарантаваную колькасць заказаў на прамысловае абсталяванне.
Мінскі трактарны завод — адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. Заказчыкам прапануюць больш за 100 мадэлей трактароў больш як у 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. МТЗ распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і ажыццяўленні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.
Прэв’ю: БелТА
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.