Падчас пасяджэння дзясятай сесіі Савета Рэспублікі сёмага склікання, парламентарыямі былі адобраны законапраекты, датычныя асноў грамадзянскай супольнасці, дзейнасці палітычных і грамадскіх аб’яднанняў, а таксама Усебеларускага народнага сходу.
Спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава скіравала ўвагу на тое, што праект закона «Аб Усебеларускім народным сходзе» шмат абмяркоўваўся з насельніцтвам у розных рэгіёнах краіны:
— Такая форма народаўладдзя як УНС існуе толькі ў нас, у Беларусі. Яна зарэкамендавала сябе даволі даўно — было праведзена ўжо шэсць УНС. Але цяпер, прымаючы законапраект, мы надаем УНС статус дзяржаўнага органа — найвышэйшага органа народаўладдзя. Члены Савета Рэспублікі актыўна ўключаліся ў распрацоўку, мы разглядалі праект закона на пасяджэнні экспертнага савета, абмяркоўвалі законапраект з нашымі людзьмі ў розных рэгіёнах Беларусі. Тыя падзеі, якія мы бачым свеце, даюць нам зразумець: мір вельмі неспакойны. І для таго, каб наша краіна развівалася і жыла паводле суверэнных і незалежных законаў, канешне, у нас павінен быць орган улады, які дазволіць у крытычныя моманты прымаць вельмі важныя і сур’ёзныя для нашай краіны і нашага народа рашэнні.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры Алег Дзячэнка адзначыў, што праект «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў» накіраваны не толькі на развіццё грамадскай супольнасці, але і стымулюе дзейнасць палітычных партый:
— Плануецца, што ў кожнай вобласці павінна быць не менш за 100 членаў партыі, прадстаўніцтвы будуць стварацца не менш чым у адной трэці абласцей і раёнаў, уключаючы горад Мінск. Павялічваецца партыйная колькасць да 5000 членаў — гэта вельмі важна. Нам неабходна выключыць з гэтага працэсу партыі, якія налічваюць усяго некалькі дзясяткаў чалавек і якія не прадстаўляюць інтарэсаў народа Беларусі. Таму змяненні будуць накіраваны на тое, каб сёння партыі больш актыўна працавалі з грамадзянскім сектарам, прадастаўлялі магчымасці нашым грамадзянам рэалізаваць свае палітычныя права і ў тым ліку прымаць удзел у выбарчым працэсе.
Алег Дзячэнка дадаў, што важным новаўвядзеннем стане тое, што членамі партый могуць быць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў. Таксама забараняецца фінансаванне палітычных партый і аб’яднанняў з замежных крыніц, паколькі замежнае фінансаванне можа паўплываць на ўнутранапалітычныя працэсы, адзначыў сенатар. У той жа час дапускаецца фінансаванне палітычных партый з боку асобных грамадзян і фізічных асоб, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь: сумма ахвяравання не павінна перавышаць 1000 базавых велічынь у год.
Член Савета Рэспублікі, старшыня РГА «Белая Русь» Алег Раманаў, каментуючы праект закона «Аб асновах грамадзянскай супольнасці», адзначыў, што ён змяшчае ў сабе як светапоглядны, так і юрыдычны змест:
— Светапоглядны аспект вельмі важны, справа ў тым, што грамадзянская супольнасць у палітычнай навуцы часта разумецца як апанент дзяржаве. А бывае, і як сіла, якая знаходзіцца ў жорсткім супрацьстаянні з дзяржавай. Наш закон устанаўлівае зусім іншыя прынцыпы ўзаемадзення дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. Гэта не апаненты і тым больш не ворагі: дзяржава і грамадзянская супольнасць — саюзнікі ў вырашэнні значных грамадскіх праблем. І задача грамадзянскай супольнасці заключаецца ў тым, каб дапамагаць дзяржаве і беларускаму народу вырашаць значныя сацыяльныя праблемы і рухацца па шляху ўзыходзячага прагрэсіўнага развіцця.
Алег Раманаў адзначыў, што прававы аспект законапраекта вызначаецца глыбокай выверанасцю:
— Дадзена дакладнае вызначэнне паняцця «Грамадзянская супольнасць», вызначаны суб’екты грамадзянскай супольнасці і механізмы рэалізацыі дзейнасці.
Таксама падчас пасяджэння дзясятай сесіі Савета Рэспублікі сёмага склікання ў ходзе галасавання быў выбраны намеснік старшыні Савета Рэспублікі. Ім стаў Валерый Бельскі, нядаўна прызначаны членам Савета Рэспублікі кіраўніком дзяржавы. Па выніках тайнага галасавання сенатары аднагалосна падтрымалі ягоную кандыдатуру.
Фота: БелТА
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.