Вы тут

Выбух у мячэці ў Пакістане: 28 чалавек загінулі, 150 пацярпелі


Прынамсі 28 чалавек загінулі і яшчэ 150 пацярпелі ў выніку выбуху ў пакістанскім горадзе Пешавар. Пра гэта паведамляе пакістанскае выданне Dawn, перадае ТАСС.


Вядома, што ў бальніцах па ўсім горадзе ўведзены рэжым НС, пацярпелым аказваецца ўся неабходная дапамога. Паводле інфармацыі ўрачоў, некаторыя з пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане.

У мясцовай паліцыі паведамілі, што на месцы здарэння былі знойдзены сляды выбуху. Пакуль дакладна невядома,  гэта была бомба, закладзеная ў будынку, ці выбух здзейсніў тэрарыст-смяротнік. Адзначаецца, што ў момант выбуху ў раёне мячэці знаходзілася ад 300 да 400 паліцэйскіх. «Відавочна, што адбыўся збой у сістэме бяспекі», — адзначылі ў паліцыі.

Як паведамлялася раней, 30 студзеня каля 13.40 па мясцовым часе ў мячэці горада Пешавар адбыўся магутны выбух. У выніку частка будынка абрынулася, многія людзі апынуліся пад заваламі. Раён здарэння цалкам ачэплены, вядуцца выратавальныя работы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.