Вы тут

Жыхар Баранавіч скінуў жанчыну з трэцяга паверха


Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 42-гадовага мужчыны, які выкінуў жанчыну, з якой жыў, з балкона, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Раман Зармаеў.


Інцыдэнт адбыўся ў Баранавічах 10 ліпеня. Па дадзеных следства, паміж фігурантам і 36-гадовай жанчынай пасля распіцця спіртнога ўспыхнула сварка. У парыве гневу жанчына стала выкідваць з балкона вопратку мужчыны. Ён схапіў яе за ногі і перавесіў праз балкон галавой уніз. Аднак утрымаць не змог, і яна ўпала ўніз з трэцяга паверха. Пры падзенні пацярпелая зачапіла сушылку для бялізны паверхам ніжэй. Гэта змякчыла ўдар, але жанчына ўсё роўна атрымала множныя пераломы. Цяпер яе жыццю нічога не пагражае.

Падчас допыту мужчына прызнаў сваю віну, але ў яго не было намеру скідаць знаёмую з балкона.

«Пацярпелая адмовілася пісаць заяву аб прыцягненні мужчыны да адказнасці. Рашэнне аб узбуджэньні крымінальнай справы прыняў пракурор. Фігуранту прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 155 (прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці) КК. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах», — удакладніў Раман Зармаеў.

Следчыя перадалі матэрыялы крымінальнай справы пракурору для накіравання ў суд.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.