Вы тут

Прадпрымальнік з Ваўкавыска не даплаціў у бюджэт Br270 тыс. падаткаў


Індывідуальны прадпрымальнік з Ваўкавыска штучна раздрабіў свой бізнэс па здачы ў арэнду нерухомасці і не даплаціў у бюджэт Br270 тыс. падаткаў, паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю.


Работнікі Ваўкавыскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў высветлілі, што бізнэсмен арганізаваў рэгістрацыю яшчэ двух грамадзян у якасці ІП. Менавіта на іх ён аформіў будынкі крамаў і гандлёвых цэнтраў. Выручка ад здачы ў арэнду нерухомасці штучна размяркоўвалася паміж трыма суб’ектамі гаспадарання. Гэта давала магчымасць кожнаму з іх неправамерна прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання.

У дачыненні да ўдзельнікаў схемы распачата крымінальная справа за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Асноўныя з іх (4 чалавека) затрыманы. Да аднаго з іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

У выніку следчых дзеянняў у падазраваных канфіскаваныя грашовыя сродкі ў суме больш за $200 тыс.і 250 тыс. еўра. Дарагія транспартныя сродкі і нерухомую маёмасць арыштаваныя.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?