Хакеісты мінскага «Дынама» выйгралі першы матч у рамках бягучай хатняй серыі ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе БелТА.
Учора на «Мінск-Арэне» гасцяваў аўтсайдар Заходняй канферэнцыі КХЛ «Куньлунь Рэд Стар». Стартавы перыяд скончыўся з роўным лікам 1:1 — на дэбютную шайбу гасцей адказаў форвард «зуброў» Нік Мерклі. У другім адрэзку гульні намаганнямі Рамана Гарбунова наперад выйшлі ўжо гаспадары, але яшчэ да перапынку хакеісты з Мыцішчаў аднавілі парытэт — 2:2. Лёс паядынку вырашыўся ў заключнай трэці, дзе ключавой стала шайба дынамаўца Брэндана Козуна за восем хвілін да фінальнай сірэны. У астатні час выратавацца госці не змаглі, у выніку 3:2 на карысць «Дынама».
Гэтая вікторыя стала для падапечных Крэйга Вудкрафта шостай у 12 матчах студзеня. Дзякуючы перамозе наша каманда набрала 59 ачкоў і паднялася на 7-ю пазіцыю на Захадзе, на бал ад мінчан адстаюць «Спартак» і «Северсталь», у якіх на адну гульню менш. Далей «Дынама» чакае сустрэча з адной з наймацнейшых каманд Усходняй канферэнцыі магнітагорскім «Металургам». Апошні матч «зуброў» у бягучай хатняй серыі пройдзе 2 лютага і стартуе ў 19.10.
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.