Вы тут

Прампрадпрыемствы Беларусі падпісалі ў Зімбабвэ пакет дакументаў па супрацоўніцтве


Пакет дакументаў па супрацоўніцтве прамысловых прадпрыемстваў Беларусі падпісаны на беларуска-зімбабвійскім бізнес-форуме ў сталіцы Зімбабвэ горадзе Харарэ ў рамках дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі ў прэс-службе Мінпрама.


Фота: БелТА.

У мэтах развіцця супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі падпісаны мемарандумы і пагадненні аб супрацоўніцтве паміж афіцыйным дылерам — кампаніяй AFTRADE DMCC і ААТ «Лідсельмаш», ААТ «Гомсельмаш», ААТ «Бабруйскаграмаш» і ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Мінскі маторны завод» у сферы рэалізацыі прадукцыі ў Зімбабвэ. Таксама падпісаны мемарандум аб стратэгічным партнёрстве паміж ААТ «МТЗ» і AFTRADE DMCC у рамках пашырэння тэхнікі BELARUS на рынку Зімбабвэ.

Важным уяўляецца падпісанне мемарандума аб намерах паміж ААТ «БелАЗ», SOHRA Overseas FZE і кампаніяй па здабычы алмазаў Zimbabwe Consolidated Diamond Company Pvt Ltd з мэтай рэалізацыі дамоўленасцей у частцы паставак беларускай тэхнікі і абсталявання для горназдабыўной прамысловасці Зімбабвэ.

Акрамя таго, Саюз некамерцыйных арганізацый «Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў) Рэспублікі Беларусь» і Канфедэрацыя прамыслоўцаў Рэспублікі Зімбабвэ падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні.

Падпісанне дакумента адбылося на беларуска-зімбабвійскім бізнес-форуме ў Харарэ, які праходзіць напярэдадні дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ.

У рамках форуму прайшлі В2В перагаворы з бізнес-коламі Зімбабвэ. Зімбабвійскія партнёры выказалі вялікі інтарэс да тэхнікі беларускай вытворчасці.

Цяпер Афрыка — рэгіён, які актыўна развіваецца і ўяўляе вялікі інтарэс для сусветнай бізнес-супольнасці. Для беларускай прамысловасці афрыканскі рынак з’яўляецца адным з перспектыўных для паставак сваёй прадукцыі. Так, за перыяд студзень-лістапад 2022 года экспарт прадукцыі прадпрыемстваў Мінпрама на афрыканскі кантынент вырас больш як у 1,5 раза.

«У адносінах з Зімбабвэ створаны спрыяльныя ўмовы і перадумовы для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў доўгатэрміновай перспектыве. Гэтаму вельмі садзейнічаюць афіцыйныя і рабочыя візіты, у тым ліку на вышэйшым узроўні. Вялікай папулярнасцю карыстаецца сельскагаспадарчая тэхніка беларускай вытворчасці, якая зарэкамендавала сябе самым найлепшым чынам у афрыканскіх спажыўцоў, якія адзначаюць высокую якасць беларускіх трактароў і іншай сельгастэхнікі. Упэўнены, што шырокі спектр беларускіх тавараў сельгасмашынабудавання будзе і ў далейшым запатрабаваны на рынку Зімбабвэ і дасць магчымасць істотна павялічыць эфектыўнасць сельскай гаспадаркі ў гэтай краіне», — адзначыў міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.