Ва Узброеных Сілах Беларусі сёння пачынаецца сумесная штабная трэніроўка аб’яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Прадстаўнікі ваенных ведамстваў Беларусі і Расіі на працягу тыдня будуць адпрацоўваць пытанні сумеснага планавання прымянення войскаў на аснове вопыту ўзброеных канфліктаў апошніх гадоў. Тэма штабной трэніроўкі — «прыняцце рашэння на прымяненне рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы».
Комплекс сумесных мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі накіраваны на павышэнне сумяшчальнасці органаў ваеннага кіравання дзвюх дзяржаў і з’яўляецца чарговым этапам падрыхтоўкі да сумеснага аператыўнага вучэння «Шчыт Саюза — 2023», якое пройдзе на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў верасні 2023 года.
Прэв’ю: БелТА
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.