Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 1 лютага выпусціць у абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Слуцк — культурная сталіца Беларусі 2023 года», паведамілі ў Мінсувязі.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры. На марцы намаляваны Слуцкі краязнаўчы музей і слуцкі пояс.
Мастак канверта і спецштэмпеля — Таццяна Дольская, дызайн — Марыны Віткоўскай.
Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праходзіць 24 лютага ў аддзяленні паштовай сувязі № 9 Слуцка Мінскай вобласці.
Абарона вачэй і модны аксесуар.
Менавіта бацькі фарміруюць будучыню свайго дзіцяці.