Вы тут

Жанчына ў Дзятлаўскім раёне па прычыне рэўнасці падпаліла ўваходныя дзверы


Некаторы час таму 42-гадовая жыхарка вёскі Гезгалы Дзятлаўскага раёна затаіла крыўду на аднавяскоўку. Грамадзянка лічыла, што тая спрабуе адбіць яе спадарожніка жыцця, з-за чаго ў яе ўзнікла пачуццё рэўнасці. Што было далей, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.


У выніку жанчына вырашыла адпомсціць сваёй саперніцы. Яна вылічыла, дзе тая жыве, і каля васьмі гадзін раніцы падпаліла ўваходныя дзверы ў кватэру. Агонь заўважыла суседка, і ўзгаранне ўдалося аператыўна патушыць. Пра інцыдэнт паведамілі ў Дзятлаўскі РАУС. Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асоба падазраванай была ўстаноўлена.

Тая распавяла пра матывы здзейсненага ёй злачынства. Праўда, аказалася, што жанчына памылілася адрасам і падпаліла не тыя дзверы, бо 46-гадовая пацярпелая толкам і не ведала падазраваную. У дачыненні да апошняй Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам». Санкцыя артыкула прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Гродзенскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?