Вы тут

Кабінет супастаўляльнага вывучэння традыцыйнай беларускай і кітайскай народнай культуры адкрыецца ў БДУ


Ён стане ўнікальнай пляцоўкай для развіцця навуковага ўзаемадзеяння вучоных, выкладчыкаў і студэнтаў дзвюх краін. У прыватнасці, размова ідзе аб правядзенні сумесных даследаванняў у галіне культуры і фальклору Беларусі і Кітая. Дарэчы, ужо сфарміраваны калектыў для работы над стварэннем электроннай хрэстаматыі па фальклоры Беларусі на беларускай і кітайскай мовах.


Новая аўдыторыя — шматфункцыянальная, абсталявана сучаснымі мультымедыйнымі прыладамі. Таксама тут прадстаўлена тэматычная літаратура на беларускай, кітайскай і англійскай мовах, сабраны фонд аўдыё- і відэаматэрыялаў, прысвечаных культуры дзвюх краін. 

Дакументальны фільм «Беларусь вачыма кітайцаў» зняў дацэнт кафедры кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ Чжан Хуншань. Стужка ўяўляе сабой відэаролікі, прысвечаныя славутасцям беларускай зямлі. Ёсць у кабінеце і ўнікальныя рэчы, сярод якіх — шаўковае палатно з выявай фальклорных абрадаў і асаблівасцей Пекінскага рэгіёна, аўтэнтычныя віды беларускай і кітайскай вышыўкі, нацыянальнае адзенне, экспанаты, якія адлюстроўваюць побыт і рамёствы двух народаў.

Курыраваць работу кабінета будуць прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ Ірына Казакова і дацэнт Чжан Хуншань.

Кітай для БДУ — важны стратэгічны партнёр. З 2017 года дзейнічае сумесны кітайска-беларускі інстытут ДПУ-БДУ, а з 2019 года — сумесны беларуска-кітайскі інстытут БДУ-ДПУ. На базе падрыхтоўчага цэнтра Белдзяржуніверсітэта ў горадзе Санья працуе кабінет беларускай мовы і культуры імя Янкі Купалы. У БДУ, па звестках за мінулы год, навучаецца больш за 3 тысячы грамадзян Кітая.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.