Вы тут

У 2022 годзе да адміністрацыйнай адказнасці за безбілетны праезд прыцягнута больш за 7,4 тысячы грамадзян


За 2022 год кантралёры-рэвізоры Беларускай чыгункі праверылі выкананне правілаў праезду ў 52 тысячах цягнікоў. 


Па інфармацыі прэс-цэнтра магістралі, асноўная ўвага надавалася цягнікам гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх прыпала 96 працэнтаў ад агульнай колькасці праведзеных праверак. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў была спагнана сума 241,1 тысячы рублёў.

У 2023 годзе Беларуская чыгунка працягне работу па ўзмацненні кантролю аплаты праезду ў цягніках. У прыватнасці, запланавана правядзенне групавых праверак, дэкад суцэльнага кантролю (у ходзе якіх правяраецца да 90 працэнтаў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць на кантралюемым участку), а таксама арганізацыя суцэльнага кантролю цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на ўсім шляху руху.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд.

Для зручнасці і эканоміі часу пасажыры могуць набыць электронныя праязныя дакументы з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама праз тэрміналы самаабслугоўвання (для цягнікоў з ненумараванымі месцамі).

Даведачна

Штраф за безбілетны праезд складае:

  • у цягніках гарадскіх ліній ад 0,5 да 1 базавай велічыні;
  • у цягніках рэгіянальных ліній 0,7 базавай велічыні;
  • у цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній 1 базавую велічыню.

Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў, выкарыстанне электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню ў месцах, дзе яны ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі забаронены, прыводзяць да накладання штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2022 г. № 967 з 1 студзеня 2023 г. базавая велічыня ўстаноўлена ў памеры 37 рублёў.

У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый або наяўнасці ў пасажыраў прапаноў па павышэнні эфектыўнасці кантролю ў цягніках можна звяртацца па тэлефонах 8-017-225-07-38, 225-39-41.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Культура

Класіка ў новым фармаце

Класіка ў новым фармаце

Што падрыхтавала выдавецтва «Мастацкая літаратура» да кніжнай выставы-кірмашу.  

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.