Вы тут

Беларускія валейбалісткі стартавалі з перамогі на пятым этапе Маладзёжнай лігі Расіі


У Чэлябінску стартаваў пяты этап расійскай Маладзёжнай валейбольнай лігі сярод дзяўчат, паведамляе БелТА.


Удзел у моладзевай лізе Расіі прымаюць дублюючыя склады каманд жаночай расійскай Суперлігі, дзе выступае сталічная «Мінчанка». Фарм-клубам «Мінчанкі» з’яўляецца юніёрская зборная Беларусі. У стартавым матчы пятага этапу нашы дзяўчаты ўпэўнена перайгралі «Цюмень-Прыбой» з Цюменскай вобласці — 3:0. Найбольш вострая барацьба разгарнулася ў стартавай партыі, якую беларускі выйгралі з лікам 25:21. У двух наступных сэтах нашы валейбалісткі не дазволілі саперніцам набраць і дваццаці ачкоў — 25:17 і 25:19.

У сераду жаночая юніёрская зборная Беларусі сустрэнецца з гаспадынямі пляцоўкі з «Дынама-Метара», паядынак у Чэлябінску стартуе ў 15.00 па мінскім часе. Пасля 15 гульняў сезона нашы дзяўчаты з 27 ачкамі займаюць 6-е месца сярод 14 каманд турніру. 2 і 3 лютага беларусак чакаюць паўторныя матчы супраць «Цюмені-Прыбоя» і «Дынама-Метара».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.