Вы тут

Лукашэнка падарыў Прэзідэнту Зімбабвэ трактар, а той яму — льва


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падарыў Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагве трактар, а той яму — пудзіла льва, перадае БелТА.


Кіраўнікі дзяржаў прынялі ўдзел у цырымоніі перадачы беларускай тэхнікі зімбабвійскім аграрыям. Тут ім коратка далажылі аб рабоце па пастаўках і абслугоўванні беларускай тэхнікі ў Зімбабвэ.

Прэзідэнтаў сустракалі зімбабвійскія дзяўчаты ў беларускіх нацыянальных касцюмах з караваем у руках. Ён быў выпечаны з мясцовага ўраджаю, сабранага пры дапамозе беларускай тэхнікі.

Аляксандр Лукашэнка падарыў калегу трактар для яго асабістай падсобнай гаспадаркі. У сваю чаргу Эмерсан Мнангагва падарыў Прэзідэнту Беларусі пудзіла льва — цара звяроў і адной з самых моцных жывёл Афрыкі.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.