Вы тут

Як будуць выбіраць галоўную прыгажуню на конкурсе «Міс Мінск»


Першы дзень кастынгу на конкурс «Міс Мінск» — 2 лютага. Колькі прыгажунь выйдзе ў фінал, на якія крытэрыі будзе арыентавацца журы і што атрымаюць удзельніцы, распавяла дырэктар-мастацкі кіраўнік Нацыянальнай школы прыгажосці Бажэна Ярэміч, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


— Нацыянальная школа прыгажосці ўпершыню выступае ў якасці арганізатара конкурсу «Міс Мінск». Прамой сувязі з конкурсам «Міс Беларусь» няма, бо фіналісткі не будуць атрымліваць прэферэнцыі ў кастынгу на гэты конкурс. Аднак сутнасць у іх прыкладна аднолькавая: мы будзем выбіраць галоўную прыгажуню Мінска, якая будзе ўзорам для іншых з пункту гледжання як знешняй прывабнасці, так і ўнутранай напоўненасці, харызмы, — распавядае Б. Ярэміч.

Першы этап конкурсу «Міс Мінск» — кастынгі. Яны пройдуць ужо на гэтым тыдні. 2 і 3 лютага ў 18.00, 4 лютага — у 10.00.

— Адбудуцца кастынгі ў Нацыянальнай школе прыгажосці (вул. Мельнікайтэ, 4, побач са ст. м. «Фрунзенская»). Дзяўчаты двойчы выйдуць да членаў журы: першы раз — у ласінах, топе/футболцы/вадалазцы і ў абутку на абцасах, як і на ўсіх класічных кастынгах, другі — у купальніку. Ім вымераюць параметры, пафатаграфуюць іх. Канкурсанткам будзе дадзена магчымасць расказаць пра сябе і свае таленты, — кажа суразмоўца.

Мадэлі Нацыянальнай школы прыгажосці таксама прыйдуць на кастынг, але ніякіх прэферэнцый не будзе, правілы для ўсіх аднолькавыя, запэўнівае Б. Ярэміч.

Па выніку кастынгаў на конкурс пройдуць 22 дзяўчыны. Для іх падрыхтавана сур’ёзная навучальная праграма. Цэлы месяц яны будуць рыхтавацца да фінальнага шоу падчас розных майстар-класаў, здымак, экскурсій, а таксама рэпетыцый выхадаў. Дзяўчаты пройдуць мадэльныя дысцыпліны, таксама ў іх будуць заняткі, звязаныя з акцёрскім майстэрствам, прамоўніцкім мастацтвам, харэаграфіяй і іншымі напрамкамі, якія пашыраць іх кругагляд.

Усе фіналісткі ад удзелу ў конкурсе атрымаюць у першую чаргу вопыт, упэўненасць у сабе і магчымасць адкрыць для сябе новую сферу. Дзяўчаты пазнаёмяцца з прафесіяналамі з розных сфер, не толькі прыгажосці і моды, але і журналістыкі, спорту, культуры і эстрады. За месяц падрыхтоўкі ў кожнай будзе магчымасць асвоіць асновы мадэлінгу, навучыцца публічна выступаць, трымацца перад камерай і многае іншае.

Фота з асабістага архіва Бажэны Ярэміч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.