Вы тут

Беларусь і Зімбабвэ дамовіліся аб супрацоўніцтве ў падатковай сферы


Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Зімбабвэ аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і маёмасць падпісана сёння ў Харарэ, паведамляе БелТА.


Як адзначылі ў Міністэрстве па падатках і зборах, «заключэнне пагаднення накіравана на ўрэгуляванне падатковых узаемаадносін паміж дзвюма дзяржавамі і садзейнічанне развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на ўзаемавыгадных умовах».

Асноўнымі задачамі пагаднення з’яўляюцца размеркаванне правоў падаткаабкладання паміж дзяржавамі, устараненне двайнога падаткаабкладання, абмен інфармацыяй паміж падатковымі службамі, растлумачылі ў ведамстве.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.