Вы тут

У Савеце Рэспублікі прайшло пасяджэнне дзясятай сесіі сёмага склікання


«Мы маем справу з прынцыпам народаўладдзя».


У панядзелак у Савеце Рэспублікі прайшло пасяджэнне дзясятай сесіі сёмага склікання, падчас якога сенатары адобрылі законапраекты, якія рэгулююць грамадска-палітычны лад у краіне. Адзін з іх — «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў». Гістарычнай падзеяй стала адабрэнне законапраекта «Аб Усебеларускім народным сходзе». « Мы можам канстатаваць, што ўсе разам з гэтай задачай справіліся. Калі я гавару «ўсе разам», то маю на ўвазе не толькі парламентарыяў, але і ўсіх грамадзян нашай краіны», — адзначыў Сяргей Сівец, старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве. Ён падкрэсліў, што законапраект аб УНС актыўна разглядаўся, выносіўся на грамадскае абмеркаванне, дапрацоўваўся з улікам унесеных прапаноў. «Гэта якраз сведчанне таго, што мы маем справу з прамой дэмакратыяй, прамым волевыяўленнем народа, прынцыпам народаўладдзя. Мяркую, аўтарам гэтага законапраекта выступае ўсё беларускае грамадства, усе беларускія грамадзяне», — сказаў сенатар.

Праект Закона «Аб Усебеларускім народным сходзе» накіраваны на рэалізацыю рашэння рэспубліканскага рэферэндуму ад 27 лютага 2022 года, якім прыняты змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Законапраектам вызначаюцца кампетэнцыя, парадак фарміравання і дзейнасці Усебеларускага народнага сходу.

Сенатары на пасяджэнні дзясятай сесіі адобрылі законапраект — Праектам закона ўстанаўліваюцца прававыя і арганізацыйныя асновы ўзаемадзеяння дзяржавы і грамадзянскай супольнасці для павышэння ўзроўню грамадзянскай адказнасці, прававой культуры, уключэння насельніцтва ў вырашэнне значных грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных пытанняў, фарміравання навыкаў па ажыццяўленні канструктыўнай сацыяльна-палітычнай дзейнасці, накіраванай на абарону і рэалізацыю нацыянальных інтарэсаў. Пад грамадзянскай супольнасцю прапануецца разумець грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, выказваюць сваю пазіцыю праз удзел у грамадскіх адносінах і інстытутах, не забароненых заканадаўствам.

Таксама падчас пасяджэння дзясятай сесіі Савета Рэспублікі сенатарамі былі разгледжаны дакументы, якія рэгулююць міжнароднае супрацоўніцтва ў розных сферах. У прыватнасці, сенатары адобрылі законапраект «Аб ратыфікацыі Чацвёртага пратакола аб унясенні змяненняў у Статут Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 7 кастрычніка 2002 года». Ратыфікацыя пратакола адпавядае нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь і адпавядае абавязацельствам у рамках АДКБ. Гэтыя дапаўненні накіраваны на ўдасканаленне прававой асновы АДКБ і павышэнне эфектыўнасці дзейнасці гэтай арганізацыі.

Сенатары адобрылі законапраект «Аб прыпыненні дзеяння Пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі». Быў адобраны законапраект «Аб спыненні дзеяння Пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Французскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, сродкаў масавай інфармацыі». У мэтах развіцця двухбаковых адносін Беларусі і Таджыкістана адобраны законапраект «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Таджыкістан аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю».

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».