Вы тут

Лукашэнка павіншаваў 2060-ю базу захоўвання і рамонту ВПС і войскаў СПА з 30-гадовым юбілеем


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабісты склад, ветэранаў і грамадзянскі персанал 2060-й базы захоўвання і рамонту Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны з 30-гадовым юбілеем, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«За адносна невялікі перыяд часу ў вайсковай частцы сфарміраваны згуртаваны высокапрафесійны калектыў, які ўносіць важкі ўклад у забеспячэнне ваеннай бяспекі дзяржавы. Вамі выконваецца шырокі спектр задач па захоўванні ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, ваенна-тэхнічнай маёмасці, а таксама рамонце і мадэрнізацыі сродкаў сувязі і радыётэхнічнага забеспячэння, сродкаў баявога кіравання», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што асабісты склад, пастаянна ўдасканальваючы сваё майстэрства, наглядна дэманструе ўменне вырашаць складаныя і адказныя задачы ў інтарэсах умацавання абараназдольнасці роднай Беларусі. «Перакананы, так будзе і надалей», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў асабістаму складу і ветэранам базы моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба над галавой і новых поспехаў у службе на карысць Беларусі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.