2 сакавіка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пройдзе фестываль дзіцячай кнігі «Ідзі зіма, ідзі ў дарогу». Яго арганізатары — Коласаўскі музей, Мінская гарадская цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк, Выдавецкі дом «Звязда», Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца кніжныя выдавецтвы, аўтары кніг, адрасаваных юнаму чытачу, мастакі-ілюстратары. Аўтограф-сесіі, прэзентацыі на пляцоўках музея правядуць Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Павел Гушынец, Аляксей Шаўцоў, Віктар Шніп, Іна Фралова, Алена Стэльмах, Галіна Пшонік і іншыя паэты і празаікі.
Летась, у чэрвені, мы правялі фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды», — расказвае дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс. — Усім удзельнікам, гасцям музея такі творчы праект прыйшоўся даспадобы. Вось зараз і не дачакаліся чэрвеня — вырашылі раней правесці сустрэчу юных чытачоў і пісьменнікаў. Але пры гэтым у свой каляндар пазначылі на чэрвень і фестываль «Міхасёвы прыгоды». Лічу, што чым болей такіх свят будзем ладзіць, тым большай будзе ўвага да кнігі, да чытання. У справе выхавання школьнікаў гэта сёння адна з самых актуальных, на мой погляд, тэмаў.
Фестываль дзіцячай кнігі «Ідзі зіма, ідзі ў дарогу» — яшчэ і добрая магчымасць спрычыніцца да адкрыцця цікавостак з жыцця і творчасці народнага песняра Беларусі Якуба Коласа. Гэтаму паспрыяюць экскурсіі, знаёмства з новымі і ранейшымі музейнымі экспазіцыямі.
Сяргей ШЫЧКО
Прэв’ю: БелТА
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.