Жыхар Гомеля абсталяваў у кватэры непрыкметны наркаагарод, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
Аператыўнікі наркакантролю абласнога УУС разам з калегамі з Чыгуначнага РАУС Гомеля праверылі кватэру 34-гадовага гамяльчаніна. Там знойдзены палімерны пакет са здробненым раслінным рэчывам. Вынікі экспертызы пацвердзілі, што канфіскаванае — марыхуана, агульнай вагой больш за 7 г.
У вугле кватэры аператыўнікі выявілі непрыкметны чорны бокс, у якім стаялі два гаршкі з раслінамі роду канопляў. Мужчына прадбачліва абсталяваў бокс сістэмамі асвятлення, паліву і вентыляцыі.
Распачаты крымінальныя справы па фактах незаконнага абароту наркотыкаў, а таксама пасеву або вырошчванню забароненых да вырошчвання раслін, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі.
Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама
Ідэі, практычныя задачы і планы на будучыню.
Сядзіба, што зачакалася гаспадара.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.