Вы тут

У ноч на 2 лютага яркая камета праляціць вельмі блізка да Зямлі


У ноч на 2 лютага камета C/2022 E3 (ZTF) апынецца на найкарацейшай адлегласці да Зямлі — у 42 млн км, паведамляе «Мінск-Навіны» са спасылкай на Маскоўскі планетарый.


Рухаючыся па ўнутранай частцы Сонечнай сістэмы, камета дасягнула перыгелія 12 студзеня, а ўначы з 1 на 2 лютага праляціць максімальна блізка да планеты Зямля. Астраномы мяркуюць, што яе бляск будзе каля +5 — +4 зв. велічыні.

Убачыць яе рэальна будзе з усіх краін паўночнага паўшар’я пры ўмовах яснага неба і адсутнасці моцнага падсвятлення. Гэта значыць, лепш за ўсё яе будзе бачна за горадам. Праляціць нябесны аб’ект паміж Палярнай зоркай і 7 зоркамі Вялікага каўша.

Фота: Маскоўскі планетарый

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.