Конкурс «Гульня слоў» пройдзе на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 4 лютага. Аб сваім удзеле ў ім заявілі больш за 500 навучэнцаў 9-х, 10-х і 11-х класаў з Мінска і Мінскай вобласці. Упершыню сёлета ў конкурсе правераць свае веды і прадстаўнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Гэта стане новым досведам для юных курсантаў.
Хлопцам і дзяўчатам трэба будзе за 90 хвілін выканаць 15 заданняў аналітычнага характару па рускай і беларускай мовах: гэта лінгвістычныя задачы, крыжаванкі, галаваломкі па арфаграфіі, сінтаксісе, фразеалогіі і інш. Заданні разлічаны ў першую чаргу на ўважлівасць, дапытлівасць і кемлівасць.
Пераможцаў вызначаць сярод дзевяці-, дзесяці- і адзінаццацікласнікаў. Яны атрымаюць памятныя сувеніры з сімволікай БДУ і змогуць сустрэцца з дэканам філалагічнага факультэта.
Упершыню «Гульня слоў» прайшла на філфаку ў 2014 годзе. Конкурс накіраваны на папулярызацыю філалагічных навук сярод школьнікаў, уцягванне іх у вывучэнне мовы праз займальную лінгвістыку. Спаборніцтва становіцца папулярным сярод вучняў і пашырае свае маштабы. За дзевяць гадоў конкурс выйшаў за рамкі гарадскога і набыў рэспубліканскі ўзровень. Яго ўдзельнікамі ў розныя сезоны былі навучэнцы з усёй Беларусі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pexels.com
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.