Вы тут

Сергеенка: Савет па гістарычнай палітыцы — форма зносін дзяржавы з народам


Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта на базе НАН.


Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта быў створаны распараджэннем кіраўніка дзяржавы 4 лютага 2022 года ў Год гістарычнай памяці. «За гэты час зроблена нямала ў плане захавання гістарычнай гераічнай мінуўшчыны, выпрацоўкі падыходаў ацэнкі розных перыядаў гісторыі, захавання культуры і традыцый беларускага народа.Пэўны аб’ём работ праведзены па ўдасканаленні школьнай, ВНУ адукацыі. Гэта і выданне новых падручнікаў, увядзенне курсу „Гісторыя беларускай дзяржаўнасці“. Пэўная ўвага надавалася такой тэме, як музеязнаўства, арганізацыя выстаў.Саветам унесена лепта ў разгляд закона, які ўжо ўступіў у сілу і рэгламентуе дзейнасць у гэтым кірунку: і ў сферы экскурсій, і музейных экспазіцый, шэраг іншых пытанняў, у тым ліку, як аб’екты нашай гісторыка-археалагічнай спадчыны выкарыстоўваць і ў экскурсійнай дзейнасці, і ў выхаванні моладзі. Сёлета работа будзе прадоўжана», — сказаў Ігар Сергеенка.

Па яго словах, шэраг мерапрыемстваў, пытанняў, якія планаваліся і разглядаліся летась, уносіліся як членамі савета, так і выканаўчымі камітэтамі, вучонымі, даследчыкамі. «Па ўсіх пытаннях знаходзілі рашэнні, кропкі судакранання. Былі дыскусіі, спрэчкі. Асабліва калі стаяла пытанне аб выданні падручнікаў, аб фармаце, ацэнцы тых ці іншых гістарычных перыядаў і гістарычных асоб, — падкрэсліў Ігар Сергеенка. — Адна з галоўных задач савета — выпрацоўка адзіных падыходаў па ацэнцы нашай гісторыі. Адпаведна, укараненне яе ў наша жыццё: і ў адукацыю, і ў выхаваўчы працэс».

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта расказаў, што педагогі ў рэгіёнах узнімаюць пытанне недахопу дакументальных фільмаў гістарычнай тэматыкі для іх дэманстрацыі школьнікам. Паводле яго слоў, трэба актыўна працаваць у такім напрамку, як стварэнне новых дакументальных фільмаў і тэлеперадач гістарычнай тэматыкі. «Каб у шосты школьны дзень дэманстраваць добрыя дакументальныя, мастацкія савецкія фільмы. Новыя, якія здымаліся ў мінулым годзе», — адзначыў ён, прывёўшы ў прыклад фільм «Ржэў. 500 дзён у агні». «Калі ён заблакаваны ў інтэрнэце, дык яго ж можна паказаць, сабраўшы школьнікаў у адной зале. Прашу на гэта звярнуць увагу. Калі гэтая тэма называлася, было такое пажаданне — трэба яго рэалізаваць. Калі патрэбная нейкая дапамога з боку Міністэрства культуры, «Беларусьфільма» — дапамога будзе аказана«, — сказаў Ігар Сергеенка. 

У сваю чаргу намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, які ўзначальвае ў савеце камісію па інфармацыйна-асветніцкай рабоце, заўважыў: «У рабоце як камісіі, так і сродкаў масавай інфармацыі чырвонай ніткай праходзіла гістарычная памяць. Праца СМІ ў большай ступені таксама была накіравана менавіта на гэту работу. Дзейнасць камісіі заключаецца ў пашырэнні ў грамадскай свядомасці і ў нацыянальнай медыяпрасторы аргументаванай гістарычнай праўды без супярэчнасцей. У гэтай рабоце быў задзейнічаны патэнцыял вядучых дзяржаўных СМІ, навукова-экспертнай, культурнай супольнасцей і грамадскіх арганізацый. Праведзена серыя навукова-практычных канферэнцый, круглых сталоў, дыялогавых пляцовак, іншых мерапрыемстваў па гістарычнай тэматыцы. На рэспубліканскім узроўні пляцоўкай для дыскусій сталі парламенцкія слуханні па тэматыцы гісторыі і сучаснасці Беларусі, пытанняў генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Паводле яго слоў, ключавая роля ў навуковай распрацоўцы і рэалізацыі гістарычнай палітыкі ў кантэксце сучасных выклікаў і пагроз нацыянальнай бяспецы належыць Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускаму інстытуту стратэгічных даследаванняў і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. «Комплексны міжгаліновы падыход і сістэмна выбудаваная інфармацыйная лінія дазволілі паслядоўна сфарміраваць у нашых грамадзян цікавасць да зададзеных падзей і айчыннай гісторыі, заснаванай на дакладных фактах і дасягненнях беларускай дзяржаўнасці. Нам удалося сфарміраваць даволі аўтарытэтнае экспертна-аналітычнае асяроддзе для рэалізацыі масавай асветніцкай работы з насельніцтвам, з’явіліся новыя формы работы і новыя асобы», — адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Паводле БелТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.