Вы тут

Рэспубліканскі турыстычны конкурс стартаваў у Беларусі


У Беларусі стартаваў турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь». Пра гэта распавёў журналістам намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык, паведамляе БелТА.


Намінацыі конкурсу ахопліваюць большую частку сфер беларускага турызму. Напрыклад, намінацыя «Я спазнаю Беларусь» з’яўляецца фірменнай і самай адкрытай для ўсіх зацікаўленых у беларускім турызме людзей, а навінкай года стала намінацыя, прысвечаная аб’ектам рэлігійнага турызму. Падаць заяўку сюды можа любы чалавек. Галоўная ўмова — падарожнічаць па сваёй краіне і публікаваць здымкі ў сацыяльных сетках з хэштэгам #пазнайБеларусь. У канцы года падводзіцца статыстыка па колькасці хэштэгаў і наведаных месцаў, па выніках чаго і вызначаецца пераможца.

«Гэта унікальны і дэмакратычны конкурс. У ім удзельнічаюць прафесіяналы ці аматары турызму, а таксама ўсе жадаючыя. Мы ацэньваем гасцініцы, санаторыі, экскурсаводаў і іншых, хто мае дачыненне да турызму. Кожны можа падарожнічаць і фатаграфавацца ў самых значных турыстычных месцах Беларусі на працягу года і калекцыянаваць гэтыя фатаграфіі і ўражанні. Да прыкладу, летась пераможца сабраў больш за 300 аб’ектаў па тэрыторыі краіны. У конкурсе таксама ёсць розныя намінацыі, звязаныя з публікацыямі, відэаролікамі, — гэта значыць вельмі шмат магчымасцяў зарэкамендаваць сябе і канкураваць з годнымі супернікамі», — адзначыў Алег Андрэйчык.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца Нацыянальным агенцтвам па турызме з 1 лютага па 30 верасня. Конкурс праводзіцца ў тры этапы: рэгіянальны этап, рэспубліканскі этап і пасяджэнне журы. Рэгіянальны этап конкурсу праводзіцца не раней за 1 кастрычніка і не пазней за 31 кастрычніка, рэспубліканскі — не раней за 1 лістапада і не пазней за 30 лістапада, а пасяджэнне журы — не пазней чым за 14 каляндарных дзён да цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу.

Рэспубліканскі турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь» штогод праводзіцца Нацыянальным агенцтвам па турызме пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму. Сярод задач конкурсу «Пазнай Беларусь» — стымуляванне канкурэнтаздольнасці рынку турпаслуг Беларусі, заахвочванне за ўклад у развіццё туріндустрыі. Таксама конкурс спрыяе стварэнню станоўчага іміджу Беларусі як краіны, прывабнай для турыстаў і экскурсантаў. Ён закліканы папулярызаваць гістарычныя славутасці, культурную і прыродную спадчыну, а таксама павышаць прэстыж прафесій, занятых у турыстычнай індустрыі, стымуляваць выкарыстанне сучасных тэхналогій у турызме.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».