Вы тут

Луцкі: Сістэмная работа дазваляе фарміраваць у грамадзян цікавасць да гісторыі, заснаванай на дакладных фактах


Комплексны міжгаліновы падыход і сістэмна выбудаваная інфармацыйная лінія дазволілі паслядоўна сфарміраваць у нашых грамадзян цікавасць да айчыннай гісторыі, заснаванай на дакладных фактах і дасягненнях беларускай дзяржаўнасці. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта. Ігар Луцкі ўзначальвае ў савеце камісію па інфармацыйна-асветніцкай рабоце, перадае БелТА.


«2022 год быў аб’яўлены Годам гістарычнай памяці — і ў рабоце як камісіі, так і сродкаў масавай інфармацыі чырвонай ніткай праходзіла гістарычная памяць. Праца СМІ ў большай ступені таксама была накіравана менавіта на гэту работу. Дзейнасць камісіі заключаецца ў пашырэнні ў грамадскай свядомасці і ў нацыянальнай медыяпрасторы аргументаванай гістарычнай праўды без супярэчнасцей. У гэтай рабоце быў задзейнічаны патэнцыял вядучых дзяржаўных СМІ, навукова-экспертнай, культурнай супольнасцей і грамадскіх арганізацый. Праведзена серыя навукова-практычных канферэнцый, круглых сталоў, дыялогавых пляцовак, іншых мерапрыемстваў па гістарычнай тэматыцы. На рэспубліканскім узроўні пляцоўкай для дыскусій сталі парламенцкія слуханні па тэматыцы гісторыі і сучаснасці Беларусі, пытанняў генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», — расказаў Ігар Луцкі.

Паводле яго слоў, ключавая роля ў навуковай распрацоўцы і рэалізацыі гістарычнай палітыкі ў кантэксце сучасных выклікаў і пагроз нацыянальнай бяспецы належыць Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускаму інстытуту стратэгічных даследаванняў і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. «Комплексны міжгаліновы падыход і сістэмна выбудаваная інфармацыйная лінія дазволілі паслядоўна сфарміраваць у нашых грамадзян цікавасць да зададзеных падзей і айчыннай гісторыі, заснаванай на дакладных фактах і дасягненнях беларускай дзяржаўнасці. Нам удалося сфарміраваць даволі аўтарытэтнае экспертна-аналітычнае асяроддзе для рэалізацыі масавай асветніцкай работы з насельніцтвам, з’явіліся новыя формы работы і новыя асобы», — адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.