Вы тут

Далёкасць паражэння да 500 км і непаражальнасць для СПА. Мінабароны пра перавагі «Іскандэра»


Беларускія вайскоўцы прыступілі да поўнай самастойнай эксплуатацыі аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр», які не мае аналагаў у сваім класе ва ўсім свеце, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.


Фота: «Ваяр».

У снежні 2022 года Расія перадала Беларусі аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр», аналагаў якому ў сваім класе не існуе ў свеце. «Іскандэр» можа разагнацца па бездаражы да 70 км/г. Варта адзначыць, што ў комплексе маецца і беларускі складнік — шасі Мінскага завода колавых цягачоў.

«Іскандэр» можа выкарыстоўваць балістычныя і крылатыя ракеты, якія прызначаны для розных задач. «Іскандэр» можа з высокай дакладнасцю паражаць камандныя пункты, базы, падземныя бункеры і іншыя аб’екты праціўніка. Усё гэта магчыма дзякуючы ўнікальнай сістэме навядзення і кіравання ракетай на працягу ўсяго палёту. Акрамя таго, высокая далёкасць стральбы дазваляе выкарыстоўваць комплекс з глыбіні размяшчэння войскаў.

«Іскандэр» практычна непаражальны для войскаў праціўніка дзякуючы малому часу знаходжання на стартавай пазіцыі і сродкам зніжэння радыёлакацыйнай прыкметнасці. У ракетных войсках, куды АТРК паступіў на ўзбраенне, была загадзя створана неабходная інфраструктура. Разлікі навучаны і ўкамплектаваны афіцэрамі, прапаршчыкамі і вайскоўцамі, якія служаць па кантракце.

«Для таго каб кіраваць гэтым унікальным комплексам, беларускія вайскоўцы прайшлі навучанне ў Расіі. Пасля завяршэння тэарэтычнага курса навучання была ажыццёўлена іх практычная падрыхтоўка на палігоне Асіповіцкі. У Рэспубліцы Беларусь знаходзіцца дастатковы запас ракет да комплексу, які дазволіць выканаць любую задачу на далёкасці да 500 км. У лінейцы сродкаў агнявога паражэння ракетных войскаў Узброеных Сіл не хапала менавіта такога комплексу, здольнага выконваць задачы на далёкасць больш за 300 км», — распавёў начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл — начальнік упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Руслан Чэхаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».