Вы тут

Аб’яўлены старт прыёму заявак на XX конкурс «Інтэрнэт-прэмія tibo»


Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства інфармацыі і ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі».


Уладальнік або распрацоўшчык інтэрнэт-рэсурсу можа прадставіць свой сайт на конкурс, скарыстаўшыся формай для рэгістрацыі на афіцыйным сайце форуму tibo. Прыём заявак працягнецца да 20 сакавіка. 

Намінацыі конкурсу:

  • органы дзяржаўнага кіравання і ўлады;
  • інфармацыйны рэсурс;
  • адукацыя і навука;
  • для дзяцей і юнацтва;
  • здароўе і медыцына;
  • спорт;
  • турызм і адпачынак;
  • карпаратыўныя інтэрнэт-рэсурсы;
  • інтэрнэт-гандаль;
  • карпаратыўныя акаўнты ў сацыяльных сетках.

Сёлета журы конкурсу дадаткова мае права вылучыць на суісканне інтэрнэт-прэміі любы беларускі інтэрнэт-рэсурс, які, на іх думку, заслугоўвае ўзнагароды. Рашэнне прымаецца галасаваннем членаў журы на выніковым паседжанні.

Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсу адбудзецца ў дні правядзення форума tibo.

Падрабязней пра ўмовы ўдзелу ў конкурсе чытайце тут.

Інтэрнэт-прэмія tibo праводзіцца ў Беларусі штогод пачынаючы з 2003 года. Асноўная мэта конкурсу — папулярызацыя найлепшых інтэрнэт-рэсурсаў нацыянальнага сегмента глабальнай сеткі Інтэрнэт. З пачатку правядзення конкурсу ў ім прынялі ўдзел каля 9000 беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.