Вы тут

БДУ прадставіў у Зімбабвэ мноства кірункаў для навукова-інавацыйнага супрацоўніцтва


Дэлегацыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Андрэем Каралём прыняла ўдзел у другім беларуска-зімбабвійскім бізнес-форуме «Пашыраючы гарызонты: дынамічныя рашэнні эканамічнага развіцця», а таксама шэрагу мерапрыемстваў па лініі адукацыі і навукі. 


У прыватнасці, Андрэй Кароль сустрэўся з кіраўніцтвам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця, правёў перагаворы з калегамі з вядучых ВНУ Зімбабвэ ў час круглых сталоў і сустрэч і агучыў свае прапановы па супрацоўніцтве. Яны датычацца галіны медыцыны, фармацэўтыкі, кіравання воднымі рэсурсамі, ачысткі вады, геалогіі, разведкі радовішчаў карысных выкапняў, біятэхналогій, экалогіі, глебазнаўства і інш. 

У прыватнасці, калегам з афрыканскай краіны расказалі аб вытворчасці лекавых прэпаратаў, ультрагукавых лічыльнікаў газу, паслугах па рашэнні прыкладных. задач горназдабыўной прамысловасці, ачыстцы забруджаных вод. У галіне сельскай гаспадаркі перспектыўнымі могуць стаць сумесныя праекты па вывучэнні ўздзеяння засалення глебаў на расліны і ўраджай, уплыву змянення клімату на навакольнае асяроддзе і інш. 

Узаемадзеянне ў галіне адукацыі можа адбывацца па лініі падрыхтоўкі грамадзян Зімбабвэ ў Інстытуце дадатковай адукацыі, навучанні іх на англійскай мове ў магістратуры, аспірантуры і па праграмах адукацыі для дарослых. Таксама афрыканскаму боку прапанаваны распрацоўка і рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм, удзел у навуковых канферэнцыях, арганізацыя гасцявых лекцый, стажыровак выкладчыкаў і студэнтаў з Зімбабвэ. Усяго беларуская ВНУ ініцыявала больш за 20 прапаноў. 

Першым добрым вынікам для БДУ падчас візіту ў Рэспубліку Зімбабвэ стала падпісанне шасці мемарандумаў аб узаемаразуменні з Універсітэтам Зімбабвэ, Адкрытым універсітэтам Зімбабвэ, Дзяржаўным універсітэтам Лупане, Нацыянальным універсітэтам тэхналогій і навукі, Тэхналагічным інстытутам Харары і Тэхналагічным універсітэтам Чынхойі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.