Вы тут

Для камфорту, адпачынку і здароўя. Якія сацыяльныя аб’екты з’явяцца ў Мінску


Будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў аховы здароўя, адукацыі, фізкультурна-спартыўнага, культурнага прызначэння — гэта планамерная работа, якая не павінна спыняцца. Вельмі важна ствараць якасную і зручную для людзей сацыяльную інфраструктуру. Сацыяльныя аб’екты варта ўзводзіць там, дзе сапраўды ў іх ёсць неабходнасць, таму што іх будаўніцтва патрабуе вялікіх капітальных укладанняў. Аб планах па ўзвядзенні сацаб’ектаў у сталіцы, а таксама аб рэалізаваных праектах у сталіцы падзялілася намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Вольга Васілеўская.


Фота: pixabay.com

Мінск актыўна развіваецца па ўсіх напрамках, у тым ліку і ў напрамку стварэння сацыяльнай інфраструктуры. У горадзе працуюць сацыяльныя ўстановы стацыянарнага абслугоўвання, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Апошніх налічваецца дзевяць.

— Мы імкнёмся абслугоўваннем ахапіць як мага больш патрабуючых людзей. Асноўны акцэнт робім на развіццё стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання — дамоў-інтэрнатаў. У прыватнасці, у Астрашыцкім Гарадку Мінскага раёна будуецца цэнтр сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі «Расток», які плануецца ўвесці ў дзеянне ў жніўні наступнага года. Цэнтр з’яўляецца часткай псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў № 1, — кажа Вольга Васілеўская.

У гэтым годзе плануецца рэканструкцыя псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі па вуліцы Ангарскай у Мінску. Рэканструкцыя і мадэрнізацыя будуць праводзіцца ў пяць этапаў без адсялення пражываючых. Пасля завяршэння работ у доме-інтэрнаце з’явяцца дадатковыя 150 койка-месцаў для людзей з псіханеўралагічнымі захворваннямі. У перспектыве «Расток» стане цэнтрам сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі, паколькі ў Беларусі ўступіў у сілу новы закон, які рэгулюе праваадносіны ў сферы сацыялізацыі інвалідаў. Гэта будзе сучасны цэнтр, які адначасова зможа прыняць 150 пацыентаў. Тут прадугледжаны басейн, залы ЛФК, поўны комплекс аздараўленчых і рэабілітацыйных паслуг для ўсіх груп інвалідаў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?