Вы тут

Прэзідэнты Беларусі і ААЭ дамовіліся пра супрацоўніцтва па многіх напрамках


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт ААЭ шэйх Мухамед Бен Заід аль-Нахаян у час перагавораў у Абу-Дабі дамовіліся пра супрацоўніцтва па многіх напрамках, паведамляе БелТА.


Асабліва трэба адзначыць той факт, што ў сустрэчы бралі ўдзел старэйшы і малодшы сыны Прэзідэнта Беларусі, гэта таксама сведчыць аб асаблівым характары адносін, па-сапраўднаму сяброўскім.

Сустрэча Прэзідэнтаў Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў доўжылася каля чатырох гадзін. Кіраўнік ААЭ запрасіў беларускага калегу дадому, сустрэча праходзіла ў абсалютна сяброўскай атмасферы. Спачатку ў пашыраным складзе, пасля — сам-насам.

Падчас сустрэчы беларускі і эмірацкі лідары дамовіліся пра супрацоўніцтва па многіх напрамках: у сферы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Акцэнт зроблены і на гуманітарную сферу.

Згодна з дамоўленасцямі, у бліжэйшы час у Беларусь прыбудзе вялікая дэлегацыя спецыялістаў, якія на месцы адпрацуюць канкрэтныя пытанні па абазначаных напрамках узаемадзеяння.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.