Вы тут

На наступным тыдні плюсавай тэмпературы ўжо і днём не будзе


У першы месяц года надвор'е было і адлігавае, і марознае, калі дажджы змянялі снегапады з завеямі. А ў цэлым студзень аказаўся цёплы. Сярэдняя тэмпература паветра ў нашай краіне перавысіла кліматычную норму на 3,4 градуса. Апошні зімовы месяц таксама пачаўся з цёплага надвор'я. Цыкланічныя атмасферныя франты прынеслі ападкі рознай інтэнсіўнасці і яшчэ добра прагрэтыя паветраныя масы з Атлантыкі. Але ўжо ў найбліжэйшы час сінаптычны характар пачне мяняцца. Нас чакаюць пахаладанне, кароткачасовы снег і галалёдзіца, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У гэтыя выхадныя ўмовы надвор'я абумовіць няўстойлівая і халодная паветраная маса, якая паступае з поўначы Еўропы. У аблоках з'явяцца праясненні, таму ёсць надзея ўбачыць доўгачаканае сонца. Тэмпературны фон панізіцца. У суботу месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра апусціцца да 3—10 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях будзе да мінус 12 градусаў. Удзень прагназуецца ад мінус 6 градусаў да 1 цяпла.

У нядзелю марозна будзе ўжо і днём, і ноччу. У гэты дзень месцамі па краіне чакаецца кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 5 да мінус 12 градусаў, удзень — ад мінус 1 градуса да 7 марозу.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, марознае надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня. У панядзелак месцамі па краіне чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах мінус 5—12 градусаў, пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да 14 марозу. Днём тэмпература паветра складзе мінус 1—7 градусаў.

У аўторак-сераду месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Уначы тэмпература тэрмометра будзе ў межах мінус 4—11 градусаў, пры праясненнях — да мінус 14 градусаў. Днём прагназуецца 1—7 градусаў ніжэй за нуль.

Дарэчы, нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я, азімыя культуры на большасці палёў валодаюць нармальнай жыццяздольнасцю.

Паводле інфармацыі аграметэаролагаў, азімыя культуры па выніках вырошчвання, праведзенага ў канцы студзеня, выявілі нармальны стан культур. У большасці адабраных узораў азімых культур назіралася поўнае адрастанне або зрэджанасць была нязначнай. Некалькі павышаная зрэджанасць адзначана ў адзінкавых пробах рапсу. Горшы стан азімага рапсу ў Гомельскай вобласці — больш чым у 40 % пробаў зарэгістраваная павышаная і значная зрэджанасць: адбылося частковае вымярзанне слабаразвітых пасеваў з-за нізкіх тэмператур і недастатковага снежнага покрыва ў першай дэкадзе студзеня.

Як адзначаюць спецыялісты, у канцы гэтага тыдня пад уплывам паступовага пахаладання расліны будуць аднаўляць сваю марозаўстойлівасць.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.