Вы тут

Чатырма літаратарамі папоўніўся Саюз пісьменнікаў Беларусі


На прэзідыўме творчай арганізацыі сярод іншых разгледжана і пытанне аб прыёме ў СПБ новых творцаў: крытыка, літаратуразнаўца, публіцыста Івана АФАНАСЬЕВА, паэта Антона АНІСОВІЧА, драматурга Сяргея ЗЯНЬКОВА, паэтэсы Святланы ЦМУГУНОВАЙ. 


Іван Мікалаевіч Афанасьеў нарадзіўся ў 1963-м у Гомелі, кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Аўтар кніг «Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай літаратуры», «Лёс камандарма Лізюкова: Версіі, міфы і праўда», «Рэчыва літаратуры ў эпоху катастроф: Вайна. Чарнобыль. Чалавек» і інш. 

Антон Браніслававіч Анісовіч нарадзіўся на Дзяржыншчыне ў 1948 годзе, доўгія гады працаваў настаўнікам, дырэктарам школы ў Дзяржынскім раёне. Аўтар паэтычных кніг «На ўзвышшы», «Быць самім сабой», «Дыялектыка жыцця: антосікі», «Не пакідай мяне, натхненне...», «Беларусь — мая любоў»…

Сяргей Мікалаевіч Зянькоў нарадзіўся ў Гомелі ў 1969 годзе. У розны час кіраваў маладзёжнымі тэатральнымі калектывамі. Драматург. Аўтар зборнікаў п’ес.

Святлана Алегаўна Цмугунова нарадзілася ў 1984 годзе ў Гарадоцкім раёне, што на Віцебшчыне. Працуе галоўным эканамістам у фермерскай гаспадарцы «Прагрэс» Дрыбінскага раёна. Аўтар кніг паэзіі «Жыві, Радзімы родны куток», «Я краінай сваёй ганаруся». 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.