Міністэрства ўнутраных спраў праводзіць конкурс «У аб’ектыве» — на лепшую фота- і відэапрацу. Яго мэты - прыцягненне ўвагі да гісторыі і традыцый органаў унутраных спраў, фарміраванне аб’ектыўнага ўспрымання грамадствам паўсядзённай дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі і ваеннаслужачых унутраных войскаў, паведамілі ў МУС.
Удзельнікамі могуць стаць усе, каму споўнілася 14 гадоў. Аўтарскія работы прымаюцца ў наступных намінацыях: «Гістарычная спадчына» (адлюстраванне гісторыі беларускай міліцыі, пераемнасці пакаленняў); «Міліцыя Беларусі» (адлюстраванне асаблівасцяў службы ў органах унутраных спраў і ўнутраных войсках МУС); «Шлях да зорак» (адлюстраванне імкнення моладзі служыць у АУС і ВВ МУС); «Міліцыя — дзецям» (адлюстраванне абароны правоў непаўналетніх і стварэння для іх бяспечных умоў); «З мірам да стварэння» (адлюстраванне імкнення міліцыі і грамадзян зрабіць нашу краіну мірнай, квітнеючай і бяспечнай); «За бяспеку разам» (адлюстраванне важнасці павышэння ўзроўню бяспекі, умацавання правапарадку і папярэджання правапарушэнняў); «Дарожная бяспека» (адлюстраванне забеспячэння бяспекі дарожнага руху і прафілактыкі парушэнняў правілаў дарожнага руху).
Аўтарскія работы з заяўкамі прымаюцца да 21 лютага па электронным адрасе. Заяўка афармляецца ў адвольнай форме з дадзенымі аб удзельніку (прозвішча, імя і імя па бацьку, паштовы і электронны адрас, тэлефон, кароткае апісанне працы і назва намінацыі).
Азнаёміцца з умовамі правядзення конкурсу можна на сайце ведамства.
Конкурсная камісія ацэніць работы па такіх крытэрыях, як арыгінальнасць, мастацкая каштоўнасць і тэхнічнае выкананне. Журы абярэ не больш за трох фіналістаў у кожнай намінацыі, сярод якіх па суме балаў вызначацца пераможцы.
Прэв’ю: pixabay.com
Ідэі, практычныя задачы і планы на будучыню.
Сядзіба, што зачакалася гаспадара.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.