Вы тут

Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк заключыў дагавор аб супрацоўніцтве з Ваеннай акадэміяй


Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства адукацыі. Для кіраўнікоў факультэтаў акадэміі была арганізавана экскурсія па вучэбна-лабараторным корпусе. Таксама адбылася сустрэча з дырэктарам Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку Сяргеем Сачко, падчас якой абмеркавалі ключавыя моманты супрацоўніцтва. Галоўным вынікам візіту стала падпісанне Пагаднення аб узаемадзеянні ўстаноў адукацыі. Быў узгоднены таксама пералік спецыяльнасцей у акадэміі, на якія найлепшыя выпускнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка змогуць паступаць па льготах.


Таксама джуніёры некаторых напрамкаў навучання ў тэхнапарку змогуць наведваць экскурсіі па Ваеннай акадэміі і ўдзельнічаць у мерапрыемствах на яе базе.

Для даведкі: Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк рэалізуе цяпер 15 адукацыйных праграм — ад космасу да біятэхналогій. Штомесяц каля 150 хлопчыкаў і дзяўчынак праходзяць праграмы навучання, якія ўключаюць і выкананне ўласных навукова-даследчых работ. Гэта адбываецца на базе навуковых арганізацый сістэмы Міністэрствы адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых міністэрстваў і ведамстваў. З прыняццем Указа № 2 кіраўніка дзяржавы выбудавана новая траекторыя прафесійнага і адукацыйнага развіцця найбольш паспяховых выпускнікоў дзіцячага тэхнапарка. Па рэкамендацыі Назіральнага савета тэхнапарка маладыя людзі, якія паспяхова прайшлі навучанне, змогуць паступаць ва ўніверсітэты па гутарцы, без экзаменаў. Пералік спецыяльнасцяў і ВНУ, якія будуць адпавядаць пятнаццаці профілям навучання ў тэхнапарку, куды яго выпускнікі змогуць паступаць без экзаменаў, абяцаюць вызначыць да 15 лютага.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.