Акцыя «Цвярозы кіроўца» пройдзе ў Мінскай вобласці з 3 па 6 лютага, паведамляе БелТА.
Як адзначылі ў ведамстве, адной з галоўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі з’яўляецца кіраванне транспартам у стане ап’янення. Штодзённая зводка аб затрыманні нецвярозых вадзіцеляў сведчыць аб іх недысцыплінаванасці і безадказнасці. У студзені толькі на тэрыторыі Мінскай вобласці вартавыя дарог выявілі 181 нецвярозага вадзіцеля. Адзін з іх стаў вінаватым у аварыі, у якой сам жа і пацярпеў.
Для папярэджання і спынення кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі вадзіцелямі і бяспраўнікамі з 3 па 6 лютага Дзяржаўтаінспекцыя цэнтральнага рэгіёна правядзе прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца». Нарады міліцыі будуць патруляваць месцы каля аб’ектаў гандлю спіртнымі напоямі, забаўляльных устаноў, заправак. Асаблівая ўвага будзе надавацца аб’ектам гандлю, якія працуюць кругласутачна.
Паведамляецца, што рэйдавыя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй тэрыторыі вобласці.
Прэв’ю: БелТА
Ідэі, практычныя задачы і планы на будучыню.
Сядзіба, што зачакалася гаспадара.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.