Вы тут

Галоўчанка: краіны ЕАЭС павінны зрабіць усё магчымае для забеспячэння незалежнасці ў лічбавым развіцці


Краіны ЕАЭС павінны зрабіць усё магчымае для забеспячэння сваёй незалежнасці ў лічбавым развіцці. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пленарнай сесіі лічбавага форуму «Digital Almaty 2023: лічбавае партнёрства ў новай рэальнасці», паведамляе БелТА.


«Беспрэцэдэнтныя санкцыі, якія былі ўведзены ў 2022 годзе супраць часткі краін нашага саюза, закранулі і пытанні лічбавізацыі. Абмежаванні на продаж і абнаўленне праграмнага забеспячэння, адмовы ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталявання з’яўляюцца пэўным стрымліваючым фактарам укаранення сучасных тэхналогій і паслуг. І гэта чарговы раз нагадвае нам аб важнасці нацыянальнага суверэнітэту ў сферы лічбавага развіцця, — акцэнтаваў увагу Раман Галоўчанка. — У якасці прыкладу, як мы спраўляліся з такімі выклікамі, з’яўляецца адказ на адключэнне шэрага банкаў ад сістэмы SWIFT. У самыя кароткія тэрміны было знойдзена паспяховае рашэнне, якое дае магчымасць ажыццяўляць перадачу фінансавых паведамленняў, і цяпер яго выкарыстоўваюць фінансавыя арганізацыі шэрага краін».

Паводле яго слоў, неабходна акумуляваць дасягненні, навуковы патэнцыял краін ЕАЭС і забяспечыць пераход у новую «лічбавую рэальнасць» на сваіх умовах, на базе ўласных распрацовак, тэхналогій і інфраструктуры. «Асабліва актуальным і перспектыўным з’яўляецца стварэнне новых вытворчых працэсаў, матэрыялаў і абсталявання на аснове тэхналогій штучнага інтэлекту, вялікіх даных, робататэхнікі, інтэрнэту рэчаў, віртуальнай і дапоўненай рэальнасці. Прапануем Еўразійскай эканамічнай камісіі арганізаваць супрацоўніцтва і каардынацыю ў гэтай сферы», — сказаў Раман Галоўчанка.

DigitalAlmaty — традыцыйная дыялогавая пляцоўка для абмеркавання лічбавага парадку дня, новых стратэгій лічбавай трансфармацыі і трэндаў у сферы лічбавых тэхналогій. Форум праводзіцца пяты раз. Галоўнай тэмай дыскусіі стануць сучасныя глабальныя выклікі развіцця індустрыі інавацыйных тэхналогій. Дзелавая праграма форуму складаецца з 20 панэльных сесій, на якіх выступяць больш за 150 спікераў — прадстаўнікоў міжнароднай і казахстанскай IT-супольнасці. Чакаецца, што ўдзел у Digital Almaty прымуць больш за 15 тыс. чалавек з 30 краін. На панэльных сесіях удзельнікі форуму абмяркуюць фарсіраваны пераход галін прамысловасці ад аўтаматызацыі да лічбавізацыі, перспектывы лічбавага майнінгу, сферы прымянення рабатызацыі, развіццё IT-галіны ў Еўразійскім рэгіёне.

На форуме будуць арганізаваны выстаўкі краінавых тэхнапаркаў, міжнародных вендараў і венчурных фондаў. Акрамя таго, будзе арганізавана Алея стартапаў, дзе прадставяць 100 новых праектаў. Упершыню ў рамках форуму будзе праводзіцца чэмпіянат па робататэхніцы і інавацыйных тэхналогіях сярод школьнікаў DigitalMinistryCup. Буйнейшыя ІТ-кампаніі прадставяць свае вакансіі і кар’ерныя магчымасці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?